Перейти к содержимому. | Перейти к навигации

Вы здесь: Главная Cколько Она зарабатывает Её карьера Бакалаўрам у Сарбоне ўпершыню стала студэнтка з Гомельшчыны
 

Детское пособие в Беларуси

Узнайте, на какой доход может рассчитывать женщина в отпуске по уходу за ребенком.

 

Задерживают зарплату?

Узнайте, как отстоять свои права и составить исковое заявление о взыскании заработной платы (скачать образец)

 

Только заголовки

 

Бакалаўрам у Сарбоне ўпершыню стала студэнтка з Гомельшчыны

Автор: publisher Последнее изменение: 2009-07-14 12:38

Пасля першага курсу Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Мінску Ганна Трубека патрапіла на стажыроўку ў французскі горад Страсбург — парламенцкую сталіцу Еўропы. Там вырашыла паступаць у Сарбону. У Парыжы яна вывучала адміністрацыйную справу, эканамічныя і сацыяльныя адносіны. Бакалаўрам беларуска стала з першай спробы, хоць бывае, што студэнты ў Сарбоне здаюць іспыты на гэтую ступень па некалькі разоў.

Ганна Трубека

Да паступлення ва універсітэт Ганна закончыла філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа ў Светлагорску. Тут яна навучалася ў групе Наталлі Папковай — вядомага ў горадзе педагога па французскай мове, якая выкладала ў філіяле з часу яго адкрыцця ў 1993 г. Былыя выкладчыкі Ганны кажуць, што дзяўчына вылучалася вельмі адказным стаўленнем да навучання і вучнёўскіх спраў. Яна была старастай групы, удзельнічала ў археалагічнай экспедыцыі, а атэстат атрымала з залатым медалём.

Знакамітая Сарбона, заснаваная ў ХIII стагоддзі, ў наш час складаецца з некалькіх універсітэтаў. Ганна Трубека атрымала дыплом бакалаўра ва ўніверсітэце імя Дзені Дзідро. Ад верасня яна працягне навучанне там жа ў магістратуры, адначасова працуючы ў адной з адукацыйных кампаній.

Mojazarplata.by
14.07.2009 

Заполните Анкету о Работе и Зарплате
Share |
blog comments powered by Disqus