Мінімальны заробак беларуса ў пяць разоў меншы, чым у паляка

Так званы спажывецкі кошык носіць штучны характар

Так званы спажывецкі кошык носіць штучны характар
Эканаміст Міхал Залескі патлумачыў, што ў Беларусі дамінуе афіцыйны нарматыўны падыход да вымярэння ўзроўню беднасці. Ён грунтуецца на стандартах мінімальнага спажывецкага бюджэту, пражытковага мінімуму і спажывецкага кошыка ў адпаведнасьці з „Законам аб пражытковым мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь“. А структура мінімальнага спажывецкага кошыка грунтуецца на так званых рацыянальных нормах спажывання, якія зьмяняюцца адвольна, кажа Міхал Залескі:

— Харчаванне 37 працэнтаў у ім займае, адзеньне, абутак — 24, мэбля, посуд, канцтавары — 14, транспарт, сувязь — 9, жыллёва-камунальныя паслугі — 4 працэнты, бытавыя — 3, мэдыцына і лекі — 2, астатняе — 49. Рэальная ж доля харчавання ў сыстэме спажывецкіх выдаткаў насельніцтва, паводле Міністэрства статыстыкі, 10 гадоў таму была 58 працэнтаў, а зараз — хіба ўсе 65. І таму гэты так званы спажывецкі кошык, у якім 37 працэнтаў на харчаваньне паводле нарматываў выдаткавана, носіць штучны характар.

Паводле агульнапрынятых нарматываў, калі больш за палову сямейнага бюджэту ідзе на харчаванне, сям'я лічыцца малазабяспечанай. Але ў параўнанні з 2000 годам малазабясьпечаных у Беларусі стала значна менш, кажа галоўны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Галіна Трафіменка:

— Узровень малазабясьпечанасці альбо беднасці (гэта паняткі раўназначныя) знізіўся ў краіне ў 3,8 раза. У 2007 годзе ўдзельная вага насельніцтва, у якога сярэднедушавы бюджэт ніжэй за пражытковы мінімум — а сёння ён роўны 223 600 рублёў — склала 7,7 працэнта супраць 41,9 у 2000 годзе.


Мы сёння спажываем больш за рацыянальную норму, але менш за савецкую

Але вернемся да нарматываў, разлікаў спажывецкага кошыка. На аплату камунальных паслугаў, паводле нормаў, павінна ісці чатыры працэнты. Але аплата звычайнай дзьвюхпакаёўкі за снежань 2009 складае не менш за 100 тысяч. Тое самае па прамысловых таварах, адзенні... Да прыкладу, паводле нормаў, адно зімовае паліто чалавек носіць восем гадоў, боты — пяць. Безумоўна, ня ўсе могуць апранацца ў модных буціках. Вядома, можна харчавацца бульбай і буракамі з капустай, а можна — морапрадуктамі, рыбай, арэхамі і далікатэсамі. Эканаміст Міхал Залескі прааналізаваў нормы, якія былі ў савецкі час і якія існуюць цяпер, і супаставіў іх з рэальным спажываннем:

— У 1975 годзе рацыянальная норма складала: бульбы 97 кілаграмаў, малака — 405, мяса — 82. А ў 1999 годзе рацыянальныя нормы сталі такія: бульбы — 132 кілаграмы, малака — 120, мяса — 54. Між тым рэальнае спажыванне наступнае: бульбы мы ямо 180 кілаграмаў, мяса — 60, а малака выпіваем 240 літраў. То бок атрымліваецца, што мы спажываем больш за рацыянальную норму, але менш за савецкую.

 
Што кажуць людзі, якія атрымліваюць мінімальныя заробкі і пенсіі?

Вось тыповы адказ:
— Я сёньня схадзіла на экскурсію на Камароўскі рынак. Цэннікі вельмі здзівілі... У маім узросьце трэба больш рыбы, больш малочных прадуктаў. Аднак рыбу цяпер наагул немагчыма купіць — надзвычай дорага!

 

Беларускае жыццё „па мінімуму“ можна параўнаць толькі з украінскім

Ну, а якія заробкі ў краінах замежжаў Што да суседзяў, мы патэлефанавалі журналістам ва Ўкраіне, Літве, Польшчы.

Украінскі журналіст Юры Сьвірко кажа, што, паводле афіцыйнага курсу мінімалка прыкладна такая ж, як і ў Беларусі — каля 80 даляраў:

— З 1 снежня 2008 году яна стала 605 грыўняў, а з 1 красавіка — 625 грыўняў. Афіцыйны курс на момант нашай размовы — 7,7 грыўні за даляр. Рэальны наагул 9,5. То бок пражыць на гэтыя грошы цалкам немагчыма.

Пенсіянеры, малазабяспечаныя ў Кіеве атрымлівалі пэўныя надбаўкі ад гарадзкіх улад, усялякую дапамогу да святаў, час ад часу нейкія харчы. Акрамя таго, ва Украіне вельмі моцная „шэрая“ альбо „чорная“ эканоміка. Народ зарабляе, хто дзе можа. Я бачу шмат пенсіянераў, якія працуюць кандуктарамі ў грамадзкім транспарце. Вось так і жывуць...

Журналістка Польскага радыё Яланта Сьмялоўска:
— Мінімалка — гэта 308 эўра. 1276 злотых. Жыць на яе можна, але гэта выжыванне, а не нармальнае жыццё. Значную частку трэба выдаткаваць на аплату кватэры, электраэнергіі. Застаецца няшмат. І людзі, якія атрымліваюць мінімальную зарплату, усё аддаюць на выжыванне.

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты Lietuvos Rytas Марыюс Лаўрынавічус:
— 800 літаў мінімальны заробак, гэта 232 эўра. Цяжка сабе ўяўляю, але ёсць людзі, якія на гэта жывуць.

Такім чынам, мінімальны заробак беларуса можна параўнаць толькі з украінскім. У Польшчы ён у пяць разоў большы, чым у Беларусі, у Літве — большы ў чатыры разы.

Аднак паўсюль жыць на яго надзвычай цяжка.

Mojazarplata.by
30.04.2009

loading...

Только заголовки

Семейный капитал в Беларуси и России: в какой стране выгоднее иметь больше детей?
В Беларуси минимальная зарплата с 1 января 2015 — 2 100 100 BYR
Индекс потребительских цен в Минске в три раза ниже, чем в самых дорогих городах мира
Мечты и деньги Михаила Грабовского
Как в Беларуси изменялось законодательство о минимальной зарплате
Зарплата артиста театра в Беларуси: только 5 процентов работников очень довольны своим заработком
График переноса рабочих дней в 2015 в Беларуси
Калькулятор зарплат в Беларуси: Довольны ли вы своей зарплатой?
Трудовое право на карте мира
Что делает труд принудительным в Беларуси
О чем стоит умолчать в резюме на работу
Работа в Беларуси

ТОП 5