Грантавая праграма ЕГУ падтрымкі дысэртацыйных дасьледваньняў

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЕГУ) абвесьціў конкурс на ўдзел у грантавай праграме падтрымкі дысэртацыйных дасьледваньняў.

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт абвесьціў конкурс на ўдзел у грантавай праграме падтрымкі дысэртацыйных дасьледваньняў.

Праграма прадастаўляе магчымасьць працягнуць навукова-адукацыйную дзейнасьць па наступных кірунках:

  • гісторыя
  • паліталёгія
  • права
  • сацыялёгія
  • філязофія.

Падтрымліваюцца дасьледваньні, якія прысьвечаныя гісторыі й сучасным працэсам сацыяльных, палітычных, прававых і культурных трансфармацыяў ва Ўсходняй Эўропе, сацыяльна-філязофскім і філязофска-антрапалягічным праблемам сучаснасьці.

Сума гранту складае 1200 эўра ў год. Максымальная працягласьць удзелу ў праграме - 3 гады.

Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў: 15 верасьня 2010 году.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету (у даданым файле "application_form_2010.doc ") й даслаць яе на эл.адрас: admission.phd@ehu.lt

З пытаньнямі зьвяртайцеся на той жа адрас. Больш падрабязная інфармацыя - у даданым файле "Polozhenie_o_grantovoy_programme_2010.doc".

Паводле n-europe.eu


Матэрыялы па тэме:

Кто инвестировал больше средств в ваше образование? 

Как получить прибавку к зарплате? 

Белорусы меньше всех верят в пользу переобучения во время кризиса 

Заполните Анкету о Работе и Зарплате
Loading...