Фонд Feminist Review Trust выдае гранты з мэтай правядзеньня дасьледваньняў пытаньняў гендэрнай роўнасьці

Брытанскі фонд Feminist Review Trust выдае гранты прадстаўнікам усіх нацыянальнасьцяў з мэтай правядзеньня дасьледваньняў і папулярызацыі пытаньняў гендэрнай роўнасьці. Фонд не фінансуе магістарскія й кандыдацкія працы, але прапануе падтрымку для правядзеньня канфэрэнцыяў і сэмінараў, напісаньня падручнікаў, арганізацыі культурніцкіх мерапрыемстваў па прыярытэтнай для фонду тэматыцы.

Рашэньні па фінансаваньні канкрэтных праектаў прымаюцца тройчы на год на паседжаньні камітэту фонду.

Бліжэйшы дэдлайн падачы праектаў на разгляд камітэту: 30 верасьня 2009 году. Паседжаньне камітэту адбудзецца 30 лістападу 2009 году.

Інфармацыю пра фонд «Feminist Review Trust», падтрыманыя ім праекты, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на сайце:

http://www.feminist-review-trust.com/guidelines.htm

Паводле belngo.info
11.09.2009

Loading...