Грантавая падтрымка для жанчынаў ад Глябальнага фонду

Мэтай конкурсу зьяўляецца падтрымка праектаў жаночых грамадзкіх арганізацыяў (групаў), чыя дзейнасьць скіраваная на паляпшэньне стану жанчынаў.

Накірункі фінансаваньня праектаў:

- Пабудова міру і ліквідацыя гендэрнага гвалту.

- Паляпшэньне агульнага і рэпрадуктыўнага здароў'я жанчынаў.

- Спрыяньне ўдзелу жанчынаў у агульна-палітычным жыцьці.

- Забесьпячэньне эканамічнай і экалягічнай справядлівасьці.

- Пашырэньне доступу да адукацыі.

- Разьвіцьцё філянтропіі на падтрымку сацыяльных зьменаў.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць грамадзкія арганізацыі (групы), дзейнасьць якіх скіраваная на прадстаўленьне інтарэсаў жанчынаў, абарону правоў чалавека, гендэрную роўнасьць. Жанчыны мусяць займаць большасьць кіраўнічых пасадаў у дадзенай арганізацыі (групе). Для атрыманьня гранту не абавязкова быць афіцыйна зарэгістраванай арганізацыяй.

Памер фінансаваньня праектаў: ад 500 да 20000 даляраў.

Падача заявак не абмежаваная аніякімі тэрмінамі. Заяўкі прымаюцца цягам усяго году, а гранты выдаюцца адзін раз на 3 месяцы.

Кантакты:

The Global Fund for Women

(415) 202-7640; (415) 202-8604

Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце.

loading...
Loading...