Семінары для настаўнікаў

Запрашаюцца настаўнікi сярэдніх школ, а таксама ўсе, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досведам, да удзелу ў дзвух цыклах семінараў-практыкумаў. Кожны цыкл будзе складацца з семінараў па наступных тэмах:  

Тэма І - Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі

Тэма ІІ - Найноўшыя метады навучання па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні

Тэма ІІІ - Сацыяльныя навыкі вучня

У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.

Праграма вандроўкі прадугледжвае:

  • Азнаямленне ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацыі 
  • Наведванне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ
  • Сустрэчу з еўрапейскімі экспертамі па пытаннях рэформы сістэм адукацыі ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы
  • Азнаямленне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацы, досведам ажыццяўлення навучальных праектаў.

Арганізатары забяспечваюць:

  • Выкладанне дасведчаных інструктараў з лепшых навучальных цэнтраў  Польшчы 
  • Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі 
  • Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара 
  • Магчымасць усталявання супрацоўніцтва па адукацыйных пытаннях ў адной з беларускіх газет 
  • Сертыфікат аб заканчэнні курсу
  • Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў  

Даты семінараў:

Першы цыкл

Семінар І                                 4-5 ліпеня

Семінар II                               11-12 ліпеня

Семінар III                              18-19 ліпеня

Азнаямленчая вандроўка       кастрычнік 2009 года

Другі цыкл

Семінар І                                 1 – 2 жніўня

Семінар II                                8 - 9 жніўня

Семінар III                              15 -16 жніўня

Азнаямленчая вандроўка       лістапад 2009

Падчас семінараў будзе прадугледжаны час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца,  правесці майстар-клас ці  распавесці пра свой педагагічны досвед   - укажыце, калі ласка у анкеце тэму,  матэрыялы і час, які Вам для гэтага спратрэбіцца.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 25 чэрвеня ўключна па адрасе metodyka2009@gmail.com.

Анкета

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку 

Вашая пасада, навучальная ўстанова ці арганізацыя

Адукацыйны стаж 

Кароткі матывацыйны ліст (Чаму Вам цікава ўдзельнічаць у праграме, як вы збіраецеся выкарыстаць набыты досвед…)  

Тэма, час Вашага майстар-класа (калі жадаеце)

Як з Вамі звязацца (адрас, тэлефон, электронная пошта, скайп)

 

По информации Бюллетеня Белорусской ассоциации социальных работников 

10.06.2009

Loading...