Заняткі для экскурсаводаў і гісторыкаў

Валянтэрскі клюб "Камяніца" запрашае ўсіх, каму цікава навучыцца праводзіць экскурсіі ды выступаць перад публікай.

Цягам бліжэйшых паўгады клюб будзе праводзіць заняткі, на якіх можна навучыцца рыхтаваць і праводзіць  экскурсіі, рабіць выступы на гістарычныя ды ня толькі тэмы.

Таксама будуць арганізаваныя паездкі па Беларусі з практыкай.

Сустрэчы адбываюцца па пятніцах у 18.30 у Палацы Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

Кантактны тэлефон: 5571124 (МТС)

Паводле belngo.info
11.09.2009

loading...
Loading...