Навучальная праграма НАТА

Міжнародны штат штаб-кватэры НАТА у Брусэлі запрашае студэнтаў на нувучаньне ў  інтэрнатуры.

Мэты навучаньня:
- Забясьпечыць доспуп да найноўшых тэарэтычных ды практычных ведаў.
- Забясьпечыць студэнтам навучаньне непасрэдна ад арганізацыі НАТА, даць лепшае разуменьне й больш збалансаваны погляд на арганізацыю.
- Пашырыць разуменьне НАТА у краінах-партнэраў.

Інтэрнатура прапануе наступныя сфэры для навучаньня:
- Палітыка бясьпекі ды плянаваньне.
- Інвэставаньне ў бясьпеку.
- Вышэйшае выканаўчае кіраўніцтва.
- Офіс бясьпекі НАТА.
- Апэрацыі НАТА.
- Палітычныя справы ды палітычная бясьпека.
- Кіраваньне: IMS, SHAPE, NC3A, NAMA ды інш.

Патрабаваньні да кандыдатаў:
- узрост ад 21 году,
- грамадзянства адной зь дзяржаваў-сябраў НАТА альбо партнэтаў НАТА,
- болей за два гады навучаньня ў вышэйшай установе,
- веданьне адной з афіцыйных моваў Альянсу (ангельскай альбо французкай).

Студэнты, зацікаўленыя ў дадзенай праграме, мусяць даслаць на адрас: intern.applications@hq.nato.int наступныя дакумэнты:
- Аплікацыйную форму.
- Апісаньне жыцьця.
- Матывацыйны ліст.

Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў: 4 чэрвеня 2010 году.

Падрабязная інфармацыя - на сайце http://www.nato.int/structur/interns/index.html

Паводле рассылкі "ГУРТ"
27.05.2010

Заполните Анкету о Работе и Зарплате
Loading...