Стыпендыя імя Лэйна Кірклянда ў Польшчы

Польска-амэрыканскі фонд Свабоды прапаноўвае стыпэндыі на навучаньне цягам году для маладых лідэраў зь Беларусі.

Праграма Lane Kirkland Scholarship Program адрасаваная людзям, не старэйшым за 35 год, якія маюць вышэйшую адукацыю й досьвед працы мінімум два гады, ніколі не вучыліся ў Польшчы й пражываюць у Беларусі. Кандыдаты мусяць валодаць польскай ці ангельскай мовай.

Апроч вучобы па адным зь кірункаў

  • эканоміка й мэнэджмэнт
  • адміністраваньне й мэнэджмэнт
  • дзяржаўнае адміністраваньне
  • права
  • журналістыка
  • сацыяльныя навукі
  • паліталёгія
  • гуманітарная дапамога

праграма ўключае ў сябе 2-4хтыднёвую практыку ў афіцыйных установах ці прыватных фірмах.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2010 г.

Дазнайцесь болей аб крытэрах адбору кандыдатаў.

Паводле рассылкi belngo.info
19.01.2010

 

loading...