Стажыроўка для лідэраў ў Пітсбургу (ЗША) — заяўкi прынiмаюцца да 2 сакавіка 2010 году

Цэнтар Міжнародных Дасьледаваньняў Унівэрсытэту Пітсбургу (ЗША) прапануе прыняць удзел у стажыроўцы па спэцыялізацыях: дзяржаўнае кіраваньне, устойлівае разьвіцьцё, ахова здароўя, вырашэньне канфліктаў.

Стыпэндыяты будуць вывучаць абраныя курсы ва Ўнівэрсытэце Пітсбургу й ўдзельнічаць у практычнай прафэсійнай дзейнасьці. Мэта стажыроўкі — даць удзельнікам неабходныя веды й практычныя здольнасьці ў адпаведных галінах, якія яны змогуць прымяніць у сваёй краіне.

Па сканчэньні стажыроўкі ўдзельнікі атрымаюць не навуковую ступэнь, а сэртыфікат ад унівэрсытэцкага Цэнтру па вывучэньні міжнародных праблемаў.

Працягласьць стажыроўкі — 1 год (з 1 жніўня 2010 г. да 31 ліпеня 2011 г.).   
Да ўдзелу запрашаюцца асобы з краінаў, што разьвіваюцца (у тым ліку Беларусь), якія зьяўляюцца лідэрамі ў недзяржаўным ці прыватным сэктарах. Прэтындэнты мусяць мець вышэйшую адукацыю (на момант пачатку стажыроўкі), добра валодаць ангельскай мовай ды мець досьвед працы у абранай для стажаваньня галіне.

Удзельнікам будуць аплочаныя ўсе выдаткі, акрамя транспартных.

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 сакавіка 2010 году.
Дадатковая інфармацыя:
http://www.ucis.pitt.edu/global/heinz.html#about
Кантакты: heinz@ucis.pitt.edu

Паводле рассылкi belngo.info
08.02.2010

loading...