Знайсці працу ў Слуцку становіцца ўсё складаней

У параўнанні з мінулым годам працоўных месцаў у раёне створана значна меней.

Калі летась іх з’явілася 1462, то за пяць месяцаў гэтага года –  толькі 363. У службе занятасці Слуцкага раёна цяпер зарэгістраваны 822 чалавекі, а працаўладкаваны – 478.

Па-ранейшаму мізэрным застаецца памер грашовай дапамогі па беспрацоўю. Са снежня мінулага года ён павялічыўся ўсяго на 2100 рублёў і ў маі склаў 47760 рублёў.

Адной з самых актуальных з’яўляецца праблема працаўладкавання маладых случчан. За чатыры месяцы гэтага года ў службу занятасці Слуцкага раёна звярнуліся 496 маладых людзей, а працаўладкавацца здолелі толькі 249.

Фактычная ж колькасць беспрацоўных можа быць значна большай, паколькі не ўсе беспрацоўныя афіцыйна рэгіструюць свой стан.

RegionBY.org
12.06.2009

Loading...