Заднім чыслом настаўнікам падвысілі заробкі. На пяць працэнтаў…

Днямі беларускія педагогі атрымаюць заробак за студзень. Ён будзе крышку большым, чым у снежні. Пастанова Савета Міністраў №86 "Аб некаторых пытаньнях аплаты працы работнікаў ўстаноў адукацыі" прынята перад лютым.

Павышэньне акладаў тычыцца ўсіх педадагічных работнікаў, акрамя майстроў вытворчага навучання ПТВ і выкладчыкаў прафесійных дысцыплін ПТВ і сярэдніх спецыяльных устаноў, якім заробкі павысілі раней.

Дарэчы, сярэднія аклады настаўнікаў невялікія: каля 300 тысяч рублёў. Заробак фармуецца галоўным коштам дзякуючы розным даплатам: за класнае кіраўніцтва, вычытку сшыткаў і да т.п.

Яшчэ 17 ліпеня 2008 года Аляксандар Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №15 "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі", у пункце 4 якога прапісана: "павялічыць ад 1 студзеня 2009 году заробкі настаўнікам, педагогам, кіраўнікам навучальных устаноў". Канкрэтнай лічбы – на колькі менавіта павялічыць, у Дэкрэце не было. У кастрычніку намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно агучыў лічбу – на 25 працэнтаў, але павышэнне акладаў склала толькі пятую частку ад заяўленага.

Пастанова Саўміну прадугледжвае таксама штомесячныя даплаты маладым спецыялістам, якія накіраваны на працу па размеркаванні. Такое падвышэнне даходу ажыццяўляцца цягам двух гадоў у памеры адной стаўкі тарыфнага разраду.

Устаноўлены і новыя надбаўкі кіраўнікам устаноў адукацы і іх намеснікам: за другую кваліфікацыйную катэгорыю – 15 працэнтаў ад тарыфнх акладаў, за першую – 20, за вышэйшую – 30 працэнтаў.

Памочнікам выхавацеляў дзіцячых садкоў, фінансуемым з бюджэта, прадугледжана таксама павышэнне тарыфных акладаў на 5 працэнтаў.

Материалы по теме:

Loading...