Конкурс эсэ для жанчынаў

Часопіс World Pulse запрашае жанчынаў з усяго сьвету прыняць удзел у конкурсе эсэ "Узяўшыся за рукі". Эсэ мусіць быць прысьвечанае сувязі, салідарнасьці, гвалту, сяброўству, сям’і, каханьню, пераадоленьню розьніц. Арганізатары раюць шырока інтэрпрэтаваць пералічаныя тэмы.

Абраныя эсэ будуць надрукаваныя ў восеньскім нумары часопісу World Pulse. Аўтаркі творчых працаў, якія зоймуць першыя тры месцы, атрымаюць ганарары ў памеры $100.

Аб’ём эсэ ня мусіць перавышаць 400 словаў. Гісторыі не павінны быць прыдуманымі.

Для таго, каб падаць эсэ на разгляд, неабходна стварыць акаўнт на сайце PulseWire, далучыцца да суполкі "My Story" і зрабіць запіс у асабісты блёг.

Апошні тэрмін падачы працаў: 1 чэрвеня 2010 г.

Больш падрабязная інфармацыя - на сайце http://www.worldpulse.com/pulsewire/programs/mystory

Паводле рассылкi belngo.info
03.06.2010

 

Loading...